Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Шэйпічы

Іосіф Паўлавіч Урбановіч нарадзіўся 3 красавіка 1907 года ў вёсцы Шэйпічы Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Сям’я Урбановічаў пры нашэсці Германіі, як і большасць насельніцтва заходніх абласцей Беларусі, эвакуіравалася ўглыб Расіі, у Сімбірскую губерню,на станцыю Майны, дзе і жыла да 1921 года.

Міхась Іванавіч Забэйда-Суміцкі нарадзіўся 14 чэрвеня 1900 года ў вёсцы Шэйпічы (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобалсці) у беднай сялянскай сям’і. Бацька – Іван Андрэевіч Забэйда з вёскі Несцяровічы, маці – Аляксандра Феліксаўна Суміцкая з вёскі Шэйпічы. Дзяцей у сям’і нарадзілася сямёра, але выжыў толькі Міхась. Калі яму было паўтары гады, бацька памёр.